26 снежня 2024, Чацвер, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Палатачнікі» лічаць, што Еўрапарламент іх «дыскрымінуе»

10

Старшыня «савета рэспублікі» Барыс Батура лічыць дыскрымінацыйнай пазіцыю Еўрапарламента ў адносінах да так званага «нацыянальнага сходу» Беларусі.

Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Французскай Рэспублікі ў Беларусі Мішэлем Рэнеры, перадае БелТА.

«Рэзалюцыя Еўрапарламента, у якой кажацца, што «парламент» Беларусі будзе дапушчаны да паўнапраўнага партнёрства толькі пасля правядзення дэмакратычных выбараў, мякка кажучы, выклікае здзіўленне. Мы лічым такое дыскрымінацыйнае стаўленне да Беларусі неправамерным», - адзначыў Барыс Батура.

Паводле яго словаў, Беларусь сур'ёзна зацікаўленая ва ўдзеле ў праектах праграмы «Усходняе партнёрства» па розных накірунках. «Мне здаецца, што тут і французскія парламентары, і ў цэлым палітычныя колы Францыі маглі б, улічваючы іх канструктыўны і прагматычны падыход у дачыненні да Беларусі, які назіраецца ў апошні час, паўплываць і на гэты працэс», - сказаў спікер.

Нагадаем, раней з боку прадстаўнікоў структураў Еўрасаюза выказвалася меркаванне пра тое, што ў беларускай дэлегацыі ў ЕЎРАНЭСТ, у адрозненне ад дэлегацыі іншых краінаў-партнёраў, толькі частка месцаў павінна быць дадзеная чальцам нелегітымнага «нацсхода». У выпадку, калі ўлады на тое не пагодзяцца было заяўлена, што ўсе 10 месцаў зоймуць прадстаўнікі дэмакратычнай апазіцыі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках