На тэрыторыі шпіталя МУС адбыўся пажар (Фота)
4- 16.02.2010, 9:55
Пажар пачаўся 15 лютага на вуліцы Залатая Горка ў Менску прыблізна ў 17:30.
Узгаранне адбылося на тэрыторыі шпіталя Міністэрства ўнутраных справаў (вул. Залатая Горка, 4) на будаўнічай пляцоўцы, побач з корпусам, які знаходзіцца на рэканструкцыі.
Як паведамляе газета «Наша Ніва», у хуткім часе на месца надзвычайнага здарэння прыехалі супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Агонь быў хутка патушаны.