24 лiстапада 2024, Нядзеля, 4:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцэк Пратасевіч: «Надыйшоў час сказаць праўду пра гэты рэжым»

16
Яцэк Пратасевіч: «Надыйшоў час сказаць праўду пра гэты рэжым»

«Рэжым Лукашэнкі мае агульнага з дэмакратыяй столькі ж, колькі фатэль з электрычным крэслам», - заявіў еўрапарламентар.

Еўразвяз не адмовіцца ад падтрымкі беларускай апазіцыі, заявіў кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па пытаннях супрацоўніцтва з Беларуссю Яцэк Пратасевіч, які наведаў Менск з візітам 11-13 лютага. У інтэрв'ю «Польскаму радыё» еўрадэпутат адзначыў, што беларускія ўлады праводзяць двудушную палітыку. «Не можа быць так, каб у Брусэлі абяцалася адно, а ў краіне рабілася іншае», - сказаў ён.

Кажучы пра скандал вакол Дома польскага ў Івянцы, канфіскаванага ў непрызнанага Звяза палякаў Беларусі, Пратасевіч падкрэсліў, што «цывілізаваны свет і ЕЗ не могуць сабе дазволіць спакойна глядзець на такія дзеянні беларускіх уладаў».

«Каментар да гэтага можа быць толькі адзін – гэта абуральна і супярэчыць усім міжнародным нормам. Гэта дыскваліфікуе беларускія ўлады, якія паралельна з дэкларацыямі пра тое, што Беларусь рыхтуецца да правядзення рэформаў у накірунку лібералізацыі, павелічэння свабоды і дэмакратыі, каб супрацоўнічаць з Еўразвязам, аказвае ціск на сваіх грамадзянаў. Надыйшоў час сказаць праўду пра гэты рэжым. Гэты рэжым мае агульнага з дэмакратыяй столькі ж, колькі фатэль з электрычным крэслам. І гэтая праўда павінна дайсці да еўрапейскіх лідэраў, пра што я асабіста паклапачуся», - заявіў дэпутат Еўрапарламента.

Журналісты задалі Яцэку Пратасевічу пытанне, ці трэба лічыць у такім выпадку, што палітыка Еўразвяза і Польшчы ў дачыненні да Беларусі была памылкай? Не ці была Еўропа занадта мяккай з уладамі Беларусі? Ім працягвалі руку, прапаноўвалі ўдзел у такіх праграмах як «Усходняе партнёрства», а вось і прыклад таго, як улады Беларусі выказваюць сваю «удзячнасць» палякам.

«Трэба выкарыстоўваць розныя палітычныя метады, каб палепшыць сітуацыю. Пытанне ў тым, ці прынесла такая палітыка вынік. Калі мы прыйдзем да высновы, што няма ніякіх вынікаў, тады польскі ўрад на сесіі Еўрапейскага парламента будзе мець усе падставы для таго, каб запатрабаваць змены гэтай палітыкі, таму што не будзе сэнсу рабіць выгляд, што ў Беларусі існуе нармальны, еўрапейскі рэжым. Гэтаму супярэчаць факты, якія маюць там месца», - заявіў Яцэк Пратасевіч.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках