25 снежня 2024, Серада, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч запрасіў Лукашэнку на інаўгурацыю

19

Беларускі кіраўнік падчас тэлефоннай размовы павіншаваў Віктара Януковіча з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах.

Таксама Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што добрасуседскія адносіны паміж краінамі будуць дынамічна развівацца на прынцыпах даверу і ўзаемапавагі. Пра гэта, як перадае БелаПАН, паведаміла 12 лютага прэс-служба Партыі рэгіёнаў, якую ўзначальвае Януковіч.

Януковіч «цёпла падзякаваў за віншаванні і запрасіў Аляксандра Лукашэнку на цырымонію інаўгурацыі кіраўніка ўкраінскай дзяржавы».

«Мы гатовыя да далейшага ўмацавання братэрскіх і добрасуседскіх адносін паміж Украінай і Рэспублікай Беларусь», - заявіў Януковіч падчас тэлефоннай размовы з Лукашэнкам.

Прэс-служба беларускага кіраўніка пра яго размову з Януковічам пакуль не паведамляла.

Паводле папярэдніх дадзеных, у другім туры прэзідэнцкіх выбараў 7 лютага Януковіч набраў 48,95% галасоў, прэм'ер-міністр Юлія Цімашэнка - 45,47%. Супраць абодвух кандыдатаў прагаласавала 4,36% выбаршчыкаў.

Канчатковыя вынікі выбараў павінны быць аб'яўлены да 17 лютага.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках