5 лiстапада 2024, aўторак, 6:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве падпісалі пагадненне аб малым памежным руху (Абноўлена)

20

Жыхары памежных раёнаў Беларусі і Польшчы змогуць атрымліваць адмысловыя візы.

Міністры замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі і Беларусі Сяргей Мартынаў падпісалі ў пятніцу ў Варшаве пагадненне аб мясцовым прымежным руху.

У адпаведнасці з пагадненнем, перасячэнне мяжы будзе праходзіць без віз на падставе санкцыі (дазволу) тэрмінам на два гады (у выпадку выдачы ў першы раз) і на пяць гадоў (у выпадку паўторнай выдачы). Дазвол змогуць атрымаць людзі, якія прадставяць доказы пражывання ў памежным раёне не менш за 3 гады. Дазволы будуць выдавацца грамадзянам Беларусі - польскім консульствам у Берасці і Горадні, і польскім грамадзянам - беларускага консульства ў Беластоку і Бяла-Падляску.

Польскі бок выступіў з прапановай пагаднення аб мясцовым прымежным руху з Беларуссю ў лютым 2008 года. Малы прымежны рух з Беларуссю павінен ахопліваць гміны і гарады ваяводстваў Люблінскага, Мазавецкага і Падляшскага з насельніцтвам у 590 тысяч. чалавек, у тым ліку Бяла-Падляск, Аўгустоў, Бельск-Падляскі, Гайнаўка, Саколка, Сямятычы, а з беларускага боку - вёскі і гарады з колькасцю каля 1 млн 100 тысяч. жыхароў, у тым ліку Берасце і Горадня, паведамляе польскі сайт «Puls Biznesu».

«Ужо ўлетку можна будзе перасякаць беларуска-польскую мяжу на аснове спрошчаных удакладненых правілаў у пагадненні аб мясцовым прымежным руху», - лічыць кіраўнік групы па сувязях з Беларуссю польскага Сейма Роберт Тышкевіч.

«Калі мы прааналізуем графік для ратыфікацыі пагаднення аб прымежным руху з Украінай, якое ўступіла ў сілу летась, то заўважым, што падпісана яно было ў першым квартале 2009 года і ратыфікавана ў ліпені», - сказаў Тышкевіч.

Аднак, адзначыў дэпутат, аналагічны сцэнар можа быць дасягнуты, калі ніхто з беларускага боку «не націсне на тормаз» і не спыніць працэдуру, якая прадугледжвае ратыфікацыю пагаднення парламентамі дзяржаў і прэзідэнтамі.

Малы прымежны рух паміж Польшчай і Беларуссю будзе ўключаць 30-кіламетровую зону па абодва бакі мяжы. Пасведчанне малога прымежнага руху будзе каштаваць 20 еўра.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках