25 снежня 2024, Серада, 19:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ханс-Герт Пётэрынг: Я хачу падтрымаць дэмакратаў з апошняй дыктатуры Еўропы

8
Ханс-Герт Пётэрынг: Я хачу падтрымаць дэмакратаў з апошняй дыктатуры Еўропы

Былы кіраўнік Еўрапарламента прыбыў у Менск для сустрэчы з прадстаўнікамі апазіцыі і грамадзянскай супольнасці.

Напярэдадні візіту ў Менск, які адбудзецца 11-13 лютага, новы старшыня нямецкага фонду Конрада Адэнаўэра і былы старшыня Еўрапарламента Ханс-Герт Пётэрынг заявіў, што тым, «хто жыве ў Еўропе, нельга не заўважаць побач з сабой дэмакратаў з апошняй еўрапейскай дыктатуры, якіх становіцца ўсё больш, нельга не падтрымаць іх».

Як паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на прэс-службу фонду Адэнаўэра, гэта першая замежная паездка Пётэрынга на яго новай пасадзе. У паездцы, мэта якой – прадэманстраваць «падтрымку дэмакратычнай апазіцыі Беларусі», Пётэрынга суправаджае польскі дэпутат, кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па справах Беларусі Яцэк Пратасевіч.

Каб атрымаць поўнае ўяўленне аб палітычнай і сацыяльнай сітуацыі на месцах, Пётэрынг і Пратасевіч збіраюцца сустрэцца з кіраўніцтвам праваслаўнай і каталіцкай цэркваў, а таксама з праваабаронцамі, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і няўрадавых арганізацыяў.

Кіраўнік фонду Адэнаўэра лічыць неабходным садзейнічаць дэмакратызацыі Беларусі праз «пастаянны абмен меркаваннямі і канкрэтныя сумесныя крокі пры падтрымцы тых сілаў у адміністрацыі, якія зацікаўленыя ў рэформах», паведамляецца на сайце гэтай недзяржаўнай нямецкай арганізацыі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках