26 снежня 2024, Чацвер, 20:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні пройдзе акцыя салідарнасці са Звязам палякаў

У Гародні пройдзе акцыя салідарнасці са Звязам палякаў

10 лютага ў 15 гадзінаў у Гародні запланаваная акцыя салідарнасці з актывістамі Івянецкага аддзялення непрызнанага ўладамі Звяза палякаў.

Збор прызначаны ля Дома Польскага, на куце вуліцаў Дзяржынскага і 17 верасня каля помніка Адаму Міцкевічу, паведамляе «Радыё Свабода».

«Сімвалічна, што нашая акцыя адбудзецца ў 70-ю гадавіну першай дэпартацыі мясцовага насельніцтва, якую ў 1940-я гады правялі Саветы», - піша ў сваім блогу Анджэй Пачобут, актывіст непрызнанага беларускімі ўладамі Звяза палякаў.

Івянецкая арганізацыя да гэтага часу не падпарадкоўваецца праўладнаму Саюзу, якім кіруе Станіслаў Сямашка, яна па-ранейшаму падтрымлівае Анжаліку Борыс, арганізацыя якой дзейнічае ў паўлегальных умовах.

У Івянцы адначасова ўзначальвае і польскую арганізацыю і Дом польскі адзін чалавек – Тэрэза Собаль.

21 студзеня ў Івянцы Валожынскага раёна адначасова прайшлі два сходы. Адзін правялі прыхільнікі незарэгістраванага ЗПБ Анжалікі Борыс, другі быў арганізаваны з дапамогай улады.

Тэрэза Собаль лічыць, што сход праўладнага аддзялення СПБ быў сабраны прымусова. Кіраўніком зрабілі дырэктара мясцовага Дома культуры Станіслава Бурачэўскага, які раней не выяўляў такіх амбіцыяў.

8 лютага ў Івянцы ў Польскі дом, якія належыць непрызнанаму ўладамі Звязу палякаў Беларусі, з'явіліся супрацоўнікі міліцыі і судовыя выканаўцы. Будынак быў абкружаны міліцыянтамі. Актывістаў непрызнанага Звяза палякаў з Польскага дома выдалілі з ужываннем сілы.

9 лютага паступіла інфармацыя пра тое, што амбасадар Польшчы ў Беларусі Хенрык Літвін адкліканы ў Варшаву ў знак пратэсту супраць пераследу польскай меншасці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках