26 снежня 2024, Чацвер, 6:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партыя прэзідэнта Польшчы заклікае ўвесці эмбарга супраць уладаў Беларусі

26
Партыя прэзідэнта Польшчы заклікае ўвесці эмбарга супраць уладаў Беларусі

Польскія палітыкі таксама патрабуюць не ўпускаць міністра замежных справаў Беларусі Сяргея Мартынава ў краіну.

Польская апазіцыйная партыя «Права і справядлівасць», якую ўзначальвае Яраслаў Качыньскі, брат-блізнюк прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага, звярнулася да міністра замежных справаў Радаслава Сікорскага з патрабаваннем адмяніць візіт кіраўніка МЗС Беларусі Сяргея Мартынава ў Варшаву, паведамляе ИА REGNUM.

Кіраўнік фракцыі «ПіС» у Сойме Гражына Генсіцка на прэс-канферэнцыі 9 лютага заявіла, што партыя чакае, што міністр замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў «не будзе ўпушчаны ў Польшчу».

Акрамя гэтага, «ПіС» заклікае прэм'ер-міністра Дональда Туска звярнуцца ў ЕЗ з прапановай аб накладанні на Беларусь гандлёвага эмбарга, перадае агенцтва РАР.

У сваю чаргу міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі заяўляе, што не мае намеру адмяняць візіт свайго беларускага калегі Сяргея Мартынава ў Варшаву. Па словах Сікорскага, «з Беларуссю трэба размаўляць, а не ізаляваць яе».

З дапамогай падобнай палітыкі міністр мае намер запэўніць Аляксандра Лукашэнку ў тым, што «ізаляцыя яго краіны не ў яго інтэрасах», перадае «Польскае радыё». Нагадаем, што днямі Cікорскі заявіў, што мае намер паразмаўляць з МЗС Беларусі «па-мужчынску».

Прэзідэнт Польшчы асабіста выступіў з заявай, у якой цалкам падтрымаў Звяз палякаў Беларусі, якім кіруе Анжаліка Борыс, адзначыўшы, што беларускія палякі «увесь час церпяць неабгрунтаваныя рэпрэсіі».

«Павага правоў нацыянальных меншасцяў у сучасным свеце належыць да канону асноўных правоў чалавека. У хуткім часе канцылярыя прэзідэнта Польшчы мае намер запрасіць Борыс і прадстаўнікоў ЗПБ у Варшаву», - кажацца ў заяве Леха Качыньскага.

8 лютага ў Івянцы (Менская вобласць) у Польскі дом, які належыць непрызнанаму ўладамі Звязу палякаў Беларусі, прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і судовыя выканаўцы. Судовыя выканаўцы прыступілі да вопісу маёмасці. Сам будынак быў абкружаны міліцыянтамі. Актывістаў непрызнанага Звяза палякаў міліцыянты з будынка выштурхалі. Пасля гэтага яны правялі туды нейкага Станіслава Бурачэўскага, які кіруе мясцовым аддзяленнем альтэрнатыўнага (лаяльнага уладам) Саюза палякаў.

Папярэдні канфлікт вакол Польскага дома ў Івянцы адбыўся ў канцы студзеня. Тады ўлады спрабавалі арганізаваць там з'езд, каб зняць кіраўніка мясцовага аддзялення непрызнанага ЗПБ Тэрэзу Собаль. Дзесяткі актывістаў арганізацыі, якія накіроўваліся ў Івянец, былі затрыманыя.

Саюз палякаў быў расколаты ў 2005 годзе. Частка яго, лаяльная уладам, з'яўляецца афіцыйна прызнанай. Актывісты непрызнанага ЗПБ на чале з Анжалікай Борыс церпяць пераслед з боку ўладаў.

9 лютага паступіла інфармацыя пра тое, што амбасадар Польшчы ў Беларусі Хенрык Літвін адкліканы ў Варшаву ў знак пратэсту супраць пераследу польскай меншасці.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках