24 лiстапада 2024, Нядзеля, 1:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЦВК мае ўсе падставы для зняцця Лукашэнкі з выбараў

59

На паседжанні ЦВК 9 снежня будзе разгледжаная заява каардынатара кампаніі «За справядлівыя выбары» Сяргея Калякіна.

Як паведаміў палітык, прадстаўнікі кампаніі інфармуюць Цэнтрвыбаркам пра парушэнне кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Лукашэнкам выбарчага заканадаўства.

«У прыватнасці, у адміністрацыі прэзідэнта, гэта значыць на сваім працоўным месцы, ён правёў нараду са сваімі даверанымі асобамі. Выбарчы кодэкс абвяшчае, што выкарыстанне памяшканняў, займаных дзяржаўнымі органамі ці арганізацыямі, для здзяйснення дзеянняў, якія спрыяюць вылучэнню ці абранню дэпутата ці прэзідэнта, у выпадку калі іншыя кандыдаты не могуць выкарыстоўваць гэтае памяшканне аналагічным чынам, забараняецца. Лічым, што гэтае парушэнне заканадаўства можа пацягнуць за сабой у тым ліку адмену рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты Лукашэнкі», - паведаміў Калякін.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках