23 снежня 2024, панядзелак, 0:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экзіт-пол дазволілі праводзіць абвінавачваным у фальсіфікацыях сацыёлагам

14

Ніякага даверу да лічбаў гэтых арганізацыяў, улічваючы іх рэпутацыю, быць не можа.

Экзіт-полы на прэзідэнцкіх выбарах 19 снежня будуць праводзіць тры арганізацыі. Паводле інфармацыі Цэнтрвыбаркама, камісія па правядзенні сацыялагічных даследаванняў пры Нацыянальнай акадэміі навук выдала ліцэнзіі на гэты від экспрэс-апытанняў двум беларускім структурам і адной замежнай. Апытваць выбаршчыкаў на выхадах з участкаў будуць інтэрв'юеры аналітычнага цэнтра «ЭкаоМ», Рэспубліканскага саюза грамадскіх аб'яднанняў «Беларускі камітэт моладзевых арганізацыяў» і кампаніі «TNS-Украіна», паведамляюць «Беларускія навіны».

Першыя дзве структуры ўжо праводзілі падобныя апытанні - на рэферэндуме 2004 года і на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года. Тады вынікі іх экзіт-полаў фактычна супалі з афіцыйнымі вынікамі выбараў, абвешчанымі Цэнтрвыбаркамам.

Кампанія ж «TNS-Украіна» у Беларусі працуе ўпершыню (як і ўпершыню да экзіт-полу дапушчаная замежная кампанія). Аднак досвед правядзення экзіт-полаў і ў цэлым ўдзелу ў буйных палітычных кампаніях ва ўкраінскіх сацыёлагаў вялікі. У сябе ва Украіне, а таксама ў іншых постсавецкіх краінах і дзяржавах Усходняй Еўропы «TNS-Украіна» ўдзельнічаў больш чым у 20 электаральных кампаніях. Першы экзіт-пол кампаніяй быў праведзены яшчэ ў 1998 годзе.

Праўда, у такім паважным партфоліа кампаніі ёсць і цёмная старонка - на апошніх прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне кампанію абвінавацілі ў падтасоўцы сацыялагічных дадзеных.

Як нагадвае сайт charter97.org, 13 лістапада 2009 года ў падольскі раённы суд Кіева, па месцы рэгістрацыі кампаніі «ТНС Украіна», быў пададзены пазоў ад Сяргея Цігіпкі, які датычыўся працаў, выкананых ТАА «ТНС Украіна» з неналежнай якасцю. Гаворка ідзе пра збор і апублікаванне інфармацыі ў межах даследавання грамадскай думкі датычна перадвыбарчых сімпатыяў.

Фальсіфікацыя даследаванняў была выяўленая ў выніку незалежнай праверкі на тэрыторыі ТАА «ТНС Украіна» незалежнымі падрадчыкамі.

У выніку праверкі было выяўлена, што без малога чвэрць рэспандэнтаў нават не ведалі, пра тое, што ўдзельнічалі ў апытанні. Назіралася неадпаведнасць квотным прынцыпам, і амаль 40% апытаных, пры правядзенні кантрольнай праверкі, выказвалі меркаванне адрознае ад зафіксаванага.

Агульная колькасць інтэрв'ю, да якіх могуць быць прад'яўленыя прэтэнзіі хаця б па трох вышэйпазначаных парушэннях, складае 66% ад усяго праведзенага даследавання.

Як паведаміў кіраўнік абедзвюх структураў (SOCIS і «TNS Украіна») доктар сацыялагічных навук Мікалай Чурылаў, праводзіць экзіт-пол на выбарах прэзідэнта Беларусі «TNS Украіна» будзе па замове афіцыйнага тэлеканала АНТ.

Дарэчы, нягледзячы на тое, што права ўласнасці на атрыманыя ў Беларусі кампаніяй «TNS Украіна» дадзеныя належыць каналу АНТ, Мікалай Чурылаў дазволіў заявіць: «Паводле нашых апытанняў, у Лукашэнкі сёння пад 70% і яго можна павіншаваць з перамогай». Зразумела, чаму менавіта гэтых «сацыёлагаў» акрэдытавалі беларускія ўлады.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках