24 лiстапада 2024, Нядзеля, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі ледзь не разагналі пікет за дыктатара (Відэа)

56

Абараняць яго прыйшлося супрацоўнікам АМАПа ў цывільным.

Пасля заканчэння акцыі на Прывакзальнай плошчы, дзе з выбаршчыкамі сустракаліся кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў і Уладзімір Някляеў, на супрацьлеглай ад чыгуначнага вакзала плошчы спецыяльна паставілі пікет за Лукашэнку. У пікеце стаялі актывісты праўладных БРСМ і «Белай Русі».

Іх атачылі каля сотні менчукоў, якія скандавалі «Жыве Беларусь!», «Радзіма! Свабода! Далоў Луку ўрода!» і «Ганьба!».

Праз 10 хвілінаў абараняць пікет Лукашэнкі прыбыў нарад АМАПа ў цывільным. Яны атачылі актывістаў БРСМ і «Белай Русі» шчыльным колам і не падпускалі людзей. Затым сталі іх адціскаць. Пікетоўцы за дыктатара ўвесь гэты час стаялі моўчкі.

Амапаўцам таксама прыйшлося пачуць ад людзей нямала непрыемных словаў. «Баяцца, як жа яны баяцца!», - казалі менчукі.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках