Том Стопард пажадаў перамогі Андрэю Саннікаву
7- 6.12.2010, 20:40
Калі кандыдат у прэзідэнты размаўляў з выбаршчыкамі на Прывакзальнай плошчы, яму патэлефанаваў сусветна вядомы драматург.
«Том Стопард патэлефанаваў, каб падтрымаць мяне і сказаў, што ён душой і ў думках з намі, з усімі, хто змагаецца за свабоду Беларусі. Я яму паведаміў, што якраз толькі што ў Менску прайшоў вельмі добры мітынг. Стопард перадаў беларусам словы падтрымкі, сказаў, што ніколі не забудзе свой прыезд у Беларусь і пажадаў мне перамогі», - распавёў Андрэй Саннікаў.