25 снежня 2024, Серада, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЦВК акрэдытаваў больш за 500 міжнародных назіральнікаў

4

Місія назіральнікаў ад БДІПЧ АБСЕ на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі атрымала акрэдытацыю для 255 чалавек.

Усяго акрэдытавана больш за 500 міжнародных назіральнікаў, паведамілі ў панядзелак у ЦВК рэспублікі.

«На сённяшні дзень ЦВК акрэдытаваў 524 міжнародных назіральніка, з якіх 234 прадстаўляюць місію ад СНД, 255 - БДІПЧ АБСЕ», - адзначылі ў ЦВК.

Акрамя таго, на выбарах акрэдытаваныя 19 назіральнікаў, якія прадстаўляюць Цэнтрвыбаркамы замежных дзяржаваў, 10 назіральнікаў ад Парламенцкага сходу «саюза» Беларусі і Расеі, 6 - ад Пастаяннага камітэта «саюзнай дзяржавы».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках