25 снежня 2024, Серада, 18:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЦВК гоніць агітатараў на мароз

16

Рашэннем гарвыканкама падчас перадвыбарнай кампаніі ва ўсіх падземных пераходах Менска забаронена праводзіць пікеты.

Для кандыдатаў у прэзідэнты гэта стала нечаканасцю.

Асабліва з улікам таго, што падчас збору подпісаў ставіць пікеты ў пераходах ніхто не забараняў. Але старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына лічыць, што з пункту гледжання бяспекі грамадзянаў гэтае рашэнне правільнае.

«Яго рашэнне (Менгарвыканкама - ЕРБ) прымалася для масавых мерапрыемстваў, для мітынгаў. А для мітынгаў падземныя пераходы не падыходзяць. Вось збор подпісаў - ён толькі ў выглядзе пікету адбываецца, а не ў выглядзе мітынгу. Таму гэта было дазволена. Што ж тычыцца масавых мерапрыемстваў, то яны праводзяцца ў выглядзе сустрэчаў з выбарнікамі. Гэта можа быць і мітынг - залежыць ад таго, як пойдзе, колькі людзей прыйдзе. І ў гэтых умовах Менгарвыканкам не мае права рызыкаваць», - заявіла кіраўнік Цэнтрвыбаркаму ў інтэрв'ю «Еўрарадыё».

У аўторак 30 лістапада Аляксей Янукевіч, кіраўнік выбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва, накіраваў у ЦВК і Менгарвыканкам ліст. Ён прасіў перагледзець рашэнне пра забарону мітынгаў у падземных пераходах. Але, паводле словаў Ярмошынай, штосьці змяніць і неяк паўплываць на Менгарвыканкам у гэтым пытанні яны не могуць. Не лічаць неабходным.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках