26 лiстапада 2024, aўторак, 21:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі дыктатар: Патрабаваць дэмакратычных выбараў - непрыстойна

82

Лукашэнка выказаўся наконт заклікаў Еўразвяза правесці ў Беларусі вольныя і дэмакратычныя выбары.

«Я настойваю, што прэзідэнцкія выбары ў нас былі заўсёды абсалютна дэмакратычнымі! Чаму? Таму што той расклад сілаў, тыя адсоткі пры галасаванні, заўсёды адказвалі раскладу сілаў на нашай, беларускай палітычнай кухні, - сказаў беларускі кіраўнік у інтэрв'ю польскім СМІ 4 лістапада. - Таму нельга казаць, што яны ўчора былі недэмакратычнымі альбо маладэмакратычнымі, а цяпер больш дэмакратычныя».

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што права разбірацца ва ўнутраных справах павінна быць пакінута за беларусамі. «Я б хацеў, каб за намі пакінулі права разабрацца ў нашых унутраных справах, у тым ліку выбарах. У нас ёсць народ, у нас ёсць інстытуты ўлады. Так, мы, можа быць, крыху ў «дэмакратыі» адстаем ад Польшчы. Можа, мы не такая магутная дзяржава, як Польшча, вы ўсё ж такі дзяржавай былі заўсёды. Можа быць. Але мы поўныя рашучасці быць дзяржавай цалкам заможнай і мець сітуацыю не горш, чым у Польшчы», - падкрэсліў дыктатар.

«Ведаеце, я вам скажу адкрыта, што прыязджаць у краіну і ставіць пытанне: «вы ж правядзіце дэмакратычныя выбары» - гэта не зусім прыстойна. Ну, куды падзенешся, у рэшце рэшт, трываю. Але я б ніколі ў Польшчу не прыехаў і не сказаў гэтага, як бы вы там ні спрачаліся паміж сабой», - дадаў ён.

Аляксандр Лукашэнка згадаў пра тое, як праходзіў этап збору подпісаў. «Калі б я вам мог распавесці ўсё, што мы зрабілі зараз, калі галоўны этап быў - збор подпісаў, як паводзіла сябе ўлада... Калі б я вам усё мог расказаць, то вы б сказалі, што, сапраўды, гэта не проста дэмакратыя, а прэзідэнт за руку бярэ і вядзе іншых кандыдатаў на выбары», - сказаў ён.

«Хочаце - пойдзем, пойдзем, толькі давайце сумленна, без запалохвання народа, што «мы на танках прыедзем на плошчу і будзем правакаваць уладу, страляць» і гэтак далей. Усё гэта блеф, Беларусь не тая краіна, дзе народ, ведаеце, рынецца на плошчу і будзе ўсё разбураць. Не тая сітуацыя сёння ў Беларусі. І вельмі добра беларусы ведаюць, што адбываецца ў краіне. Але тым не менш яны да гэтага заклікаюць», - дадаў кіраўнік.

Напісаць каментар 82

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках