27 лiстапада 2024, Серада, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка пра смерць Бябеніна: Гэта крымінальнае злачынства

91

Сенсацыйнае прызнанне зрабіў беларускі кіраўнік, гаворачы пра гібель журналіста Алега Бябеніна.

Да сённяшняга дня беларуская пракуратура заяўляла, што гэта самагубства, а 4 лістапада ў інтэрв'ю польскім журналістам Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ўпэўнены, што справа пра смерць беларускага журналіста Алега Бябеніна носіць крымінальны характар.

«Я лічу, што тое, што гэта злачынства крымінальнае, высветліцца, і нехта там будзе вельмі дрэнна выглядаць, тыя, хто сёння кідае цень на ўладу. Як кажуць, на злодзеі і шапка гарыць. Я вінаваты ў тым, што гэта адбылося ў маёй краіне», - цытуе Лукашэнку БелаПАН.

Паводле словаў Лукашэнкі, любое здарэнне ў Беларусі звязваюць з палітыкай. «Як з гэтым Бябеніным. Паслухайце, я яго не ведаў увогуле, што за апазіцыйны журналіст, - заявіў Лукашэнка. - Аказваецца, што на «Хартыі» ў інтэрнэце ён там нешта пісаў. Бог з вамі. У гэтым інтэрнэце столькі ўсяго пішуць, столькі дрэннага ў дачыненні да дзяржавы...».

Лукашэнка таксама закрануў тэму знікнення ў Беларусі вядомых людзей. «Што тычыцца зніклых у нашай краіне, то я самы зацікаўлены. Я задумваюся, чаму менавіта гэтых людзей выкралі. Напрыклад, Дзіма Завадскі працаваў маім аператарам, добры хлопец. Які ж ён палітык, які ён мне супернік? Што вось я, як мяне вінавацілі: а гэта Лукашэнка альбо ведае, альбо даваў каманду. А гэты хлопец у чым вінаваты? Або Гена Карпенка, які памёр у шпіталі, прычым тут Лукашэнка? Хочаце праверыць - калі ласка, прыязджайце, правярайце», - прапанаваў Лукашэнка.

Напісаць каментар 91

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках