27 лiстапада 2024, Серада, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Транснафта» адказала «Белнафтахіму»

17

Нафтаправоды «Полацк-Вентспілс» і «Полацк-Мажэйкяй» плануецца закансерваваць пасля зліву з яго тэхналагічнай нафты.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар расейскай АК «Транснафта» Ігар Дзёмін, перадае «Інтэрфакс».

Кампанія «Транснафта» з'яўляецца мацярынскай кампаніяй АК «Транснафтапрадукт», якая валодае 34% статутнага фонду ТАА LatRosTrans - аператара нафтаправода.

Паводле словаў Дзёміна, рашэнне пра зліў нафты прымалася на радзе дырэктараў LatRosTrans, асноўным акцыянерам якога з'яўляецца Vitol. Дзёмін адзначыў, што падчас рады прадстаўнік «Транснафты» не стаў пярэчыць супраць гэтага рашэння, бо кампанію пераканалі ў тым, што ёсць высокая рызыка тэхнагеннай аварыі.

Так, труба, якая не эксплуатуецца некалькі гадоў, дагэтуль знаходзіцца пад ціскам, аднак не абследуецца і не дыягнастуецца, што можа ствараць пэўную рызыку экалогіі рэгіёна ў выпадку ўзнікнення аварыйнай сітуацыі.

Мяркуецца, што пасля завяршэння зліву нафты труба будзе закансерваваная.

Як раней паведамлялася, 16 лістапада 2010 года LatRosTrans распаўсюдзіла афіцыйнае паведамленне пра намер пачаць выцясненне тэхналагічнай нафты з нафтаправода Полацк- Вентспілс. Пры гэтым LatRosTrans заявіла пра права ўласнасці на тэхналагічную нафту і праве на яе выняткі з трубаправода. 25 лістапада 2010 года LatRosTrans прыступіла да зліву нафты.

У сувязі з гэтым у пятніцу ў канцэрне «Белнафтахім» заявілі, што сваімі аднабаковымі дзеяннямі СП наносіць эканамічную шкоду маёмасці Рэспублікі Беларусь, а менавіта НРУПТН «Дружба», на балансе якога знаходзіцца тэхналагічная нафта магістральнага нафтаправода з нафтаправодаў «Полацк-Вентспілс» і «Полацк-Мажэйкяй».

Як паведамлялася, у нафтаправодзе Полацк-Вентспілс (паўночная галіна «Дружбы») знаходзілася каля 150 тыс. тон нафты коштам прыкладна $90 млн.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках