23 снежня 2024, панядзелак, 14:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падпалкоўніка міліцыі Мікалая Казлова дапыталі

12

ГУУС Менгарвыканкама правяло нарэшце такі праверку па факце фальсіфікацыі вынікаў датэрміновага галасавання на выбарах у «парламент» 2008 года.

На мінулым тыдні для гутаркі ў ГУУС Менгарвыканкама быў запрошаны падпалкоўнік міліцыі Мікалай Казлоў. Яго сенсацыйныя сведчанні пра тое, як на выбарах у «парламент» у 2008 годзе фальсіфікаваліся вынікі датэрміновага галасавання на сталічным участку №463 Старавіленскай акругі №105, «Народная воля» апублікавала 19 кастрычніка. Мікалай Казлоў бачыў, як чальцы выбарчай камісіі ўкідвалі бюлетэні ў скрыні пасля таго, як участак быў зачынены, а скрыні апячатаныя.

Калі прызнанні Мікалая Казлова былі апублікаваныя, старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, які балатаваўся ў дэпутаты па гэтай выбарчай акрузе, звярнуўся з заявай у Генеральную пракуратуру з патрабаваннем «прыцягнення арганізатараў і выканаўцаў фальсіфікацыяў вынікаў галасавання да крымінальнай адказнасці». Але ў пракуратуры чамусьці палічылі, што дастаткова правесці праверку па гэтым факце, і даручылі гэта… МУС. Па сутнасці тым, хто два гады таму пакрываў гэтыя фальсіфікацыі.

Праводзіў праверку маёр міліцыі ГУУС Менгарвыканкама Максім Зінчанка. «Самае цікавае, — падзяліўся ўражаннямі Мікалай Казлоў — Зінчанка з'яўляецца падначаленым Максіма Грышчанкі — таго самага майго начальніка, якому я 27 верасня 2008 года дакладваў пра фальсіфікацыі. Думаю, што гэты факт красамоўна кажа пра «аб'ектыўнасць» праверкі, якая праводзіцца».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках