26 лiстапада 2024, aўторак, 22:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гары Паганяйла абскардзіў рэгістрацыю Лукашэнкі

21

Праваабаронца просіць Вярхоўны суд абавязаць ЦВК адмяніць сваё рашэнне пра рэгістрацыю Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам у прэзідэнты.

Гары Паганяйла паведаміў «Радыё Свабода», што ёсць падставы меркаваць, што Аляксандр Лукашэнка не можа выконваць абавязкі прэзідэнта па стане здароўя, а таксама што ён датычны да незаконнага захопу ўлады ў Беларусі ў 1996 годзе. Цэнтрвыбаркам ведаў пра гэтыя сур'ёзныя перашкоды для рэгістрацыі, але не ўлічыў іх, лічыць Гары Паганяйла.

Праваабаронца просіць Вярхоўны суд абавязаць ЦВК адмяніць сваё рашэнне пра рэгістрацыю Аляксандра Лукашэнкі, пакуль той не аспрэчыў гэтыя звесткі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках