27 снежня 2024, Пятніца, 8:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мантас Адоменас: Мы ўпершыню бачым у Беларусі такіх моцных кандыдатаў у прэзідэнты

17
Мантас Адоменас: Мы ўпершыню бачым у Беларусі такіх моцных кандыдатаў у прэзідэнты

Дэпутат Сойма Літвы назваў пазіцыю Далі Грыбаўскайтэ па Беларусі здрадай.

Дэпутат Сойма Літвы ад кіраўнічай партыі кансерватараў Мантас Адоменас раскрытыкаваў апошнюю заяву Далі Грыбаўскайтэ пра прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, заявіўшы, што яе пазіцыя можа азначаць адмову падтрымліваць дэмакратызацыю Беларусі. Пра гэта паведаміла сёння газета «Lietuvos rytas».

«Выбары не будуць дэмакратычнымі, і ў гэтых умовах выказваць падтрымку Лукашэнку і сцвярджаць, што ён мае амаль 100-адсоткавую падтрымку грамадства, вельмі небяспечна», - сказаў у аўторак на прэс-канферэнцыі Адоменас.

Дэпутат Сойма каментаваў паведамленне агенцтва Reuters, у якім сцвярджалася, што падчас закрытай сустрэчы з амбасадарамі краінаў Еўразвяза Даля Грыбаўскайтэ заявіла, што «перамога Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах дапамагла б захаваць стабільнасць і абмежаваць расейскі ўплыў на Беларусь».

Паводле словаў Адоменаса, палітыка Літвы ў дачыненні да Беларусі дагэтуль мела два бакі – адбывалася супрацоўніцтва з афіцыйнымі беларускімі ўладамі пры рашэнні пэўных пытанняў і разам з тым «аказвалася падтрымка грамадзянскай супольнасці і нараджэнню дэмакратыі ў Беларусі».

«Узнікаюць сумневы, ці не азначае перададзенае агенцтвам Reuters выказванне адмову ад ранейшай літоўскай палітыкі», - сказаў парламентарый.

Паводле меркавання Адоменаса, прагнозы пра тое, што беларуская апазіцыя нібы не мае шанцаў, не абаснаваныя.

«Гаворачы пра апазіцыю, напэўна ўпершыню пасля прыходу Лукашэнкі да ўлады мы маем такіх моцных кандыдатаў у прэзідэнты», - сказаў літоўскі дэпутат. У якасці наймацнейшых Адоменас назваў Андрэя Саннікава, Уладзіміра Някляева і Яраслава Раманчука.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках