23 лiстапада 2024, Субота, 4:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

І гэтыя людзі ўзначальваюць выбаркамы

2

Старшыня Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі Аляксандр Неліповіч па выніках праверкі подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты падрыхтаваў артыкул «Насустрач выбарам».

Дарэчы, як паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары», з'явіўся артыкул на сайце Бярозаўскага райвыканкама яшчэ 8 лістапада, у дзень правядзення пасяджэння камісіі па выніках праверкі подпісаў, а потым 10 лістапада быў апублікаваны і ў раённай газеце «Маяк» №88(9364).

У гэтым артыкуле аўтар не кажа, што больш за ўсё несапраўдных подпісаў камісія выявіла ў падтрымку вылучэння Лукашэнкі - 23, а абстрактна апісвае, з якіх прычынаў некаторыя подпісы былі «забракаваныя».

Старшыня Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі Аляксандр Неліповіч у сваім матэрыяле дае ацэнку прэтэндэнтам, якая ставіць пад сумнеў яго непрадузятасць і незаангажаванасць: «Для чальцоў раённай камісіі не было нічога дзіўнага ў тым, што колькасць подпісаў у падпісных лістах за тых кандыдатаў у прэзідэнты, якіх нашыя людзі не ведаюць, складае мізэрны адсотак ад жыхароў Бярозаўшчыны, якія пражываюць на нашай тэрыторыі».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках