26 лiстапада 2024, aўторак, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскі эксперт: Лукашэнка - нелегітымны кандыдат

25
Літоўскі эксперт: Лукашэнка - нелегітымны кандыдат

ЕЗ неабходна сфармуляваць прынцыповую пазіцыю па выбарах у Беларусі, лічыць супрацоўнік Цэнтра усходнееўрапейскіх даследаванняў.

19 снежня ў Беларусі адбудуцца выбары прэзідэнта. Тэма хуткіх выбараў абмяркоўваецца як у Беларусі, так і на міжнародным узроўні. Літва не з'яўляецца выключэннем. На думку ўдзельнікаў дыскусіі, якая прайшла на мінулым тыдні ў Еўрапейскім інфармацыйным бюро Сэйма, Літве неабходна, каб ЕЗ «не паснуў падчас Раства», перадае ru.DELFI.lt.

Супрацоўнік Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Віціс Юрконіс пачаў свой выступ з тэзіса пра тое, што ў Літвы няма выразнай пазіцыі ў дачыненні да Беларусі.

«Тое, што ў Літвы няма выразнай пазіцыі па Беларусі, не трэба ўспрымаць як папрок тым, хто фарміруе знешнюю палітыку. У цяперашні час гэта агульная тэндэнцыя краінаў ЕЗ у дачыненні да гэтай краіны», - лічыць ён.

Ролю Расеі, якая змянілася, ён назваў адной з новых фішак цяперашняй перадвыбарчай кампаніі. Паводле яго словаў, той факт, што расейскага фактару пазбегнуць немагчыма, відавочны. «Таму нам не трэба кідацца і казаць, што неабходна ратаваць Лукашэнку ад Масквы. У такім выпадку мы перакручваем сваю пазіцыю, кідаемся, што выгадна самому Лукашэнку», - сказаў ён.

Даследчык прызнае наяўнасць выбарчай агітацыі, аднак, звяртае ўвагу, што гэтае новаўвядзенне прысутнічае толькі на паперы.

Абяцанне Лукашэнкі зарэгістраваць як мага большую колькасць кандыдатаў ён інтэрпрэтуе на карысць цяперашняга кіраўніка, які «спакойна збярэ нібыта свае 80%». «Адміністрацыйны рэсурс Лукашэнкі велізарны. І ўжо цяпер праходзіць антыкампанія супраць кандыдатаў, доступ да СМІ для іх мінімальны. Лукашэнка выступае, як гаворыцца, 28 гадзінаў за суткі», - падкрэслівае ён.

«Лукашэнка - нелегітымны кандыдат, - працягваў ён. - Немалая частка апазіцыі ўжо выступае за выхад людзей на плошчу. Узнікае пытанне, якая будзе рэакцыя сусветнай супольнасці і Літвы на плошчу? Літве неабходна, каб ЕЗ не паснуў падчас Раства, і ўзнімаць у святочны перыяд гэтае пытанне. Іншая справа, старшынства ў АБСЕ. Неабходна сфармуляваць прынцыповую пазіцыю. Сутнасць не ў тым, каго падтрымаць, а ў тым, каб змяніць правілы гульні, якія павінны дзейнічаць у дачыненні да ўсіх».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках