23 снежня 2024, панядзелак, 14:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Італьянскія СМІ: Пасля Бакіева і Лужкова надышла чарга «хроснага бацькі»

Кожны раз як НТВ паказвае дакументальны фільм аб якім-небудзь палітычным лідары, гэта азначае, што яго чакаюць цяжкія часы.

Аглядальнік італьянскага выдання «Il Foglio» праводзіць паралелі паміж лёсамі герояў праграм тэлеканала НТВ.

Праграма называецца «Хросны бацька». Па-італьянску гэта прыкладна гучыць так: «Беларускі хросны бацька». Дакументальны фільм пад такой назвай тэлежурналісты НТВ, аднаго з самых папулярных тэлевізійных каналаў у Расеі, прысвяцілі Аляксандру Лукашэнку. Гэтая перадача ў трох частках распавядае аб усіх няўдачах кіраўніка, ад яго адносін з апазіцыяй да крызісу яго эканамічнай мадэлі. Першая частка праграмы выйшла на экраны ў аўторак увечары, і яе паглядзелі мільёны тэлегледачоў. Лукашэнку яна не вельмі спадабалася. І праблема не ў тоне рэпартажу, таму што чалавек, якога назвалі «апошнім дыктатарам Еўропы» (так яго вызначыла былы дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс некалькі гадоў таму), умее супрацьстаяць міжнародным палітычным гульням.

Пытанне ў іншым: кожны раз як НТВ паказвае дакументальны фільм аб якім-небудзь палітычным лідары, гэта азначае, што яго чакаюць цяжкія часы. Дастаткова спытаць пра гэта ў Юрыя Лужкова, былога мэра Масквы, што кіраваў на працягу 18 гадоў сталіцай, і які стаў ахвярай перадачы. У верасні Лужкоў раскрытыкаваў кіраўніка Крамля Дзмітрыя Мядзведзева і некаторыя планы ўрада. Літаральна праз некалькі дзён па НТВ была паказана перадача, прысвечаная жыццю першага грамадзяніна сталіцы і яго жонкі Алены Батурынай, самай багатай жанчыны Расеі. Папулярнасць Лужкова неадкладна ўпала, і Мядзведзеву нічога не заставалася, як толькі звольніць яго. «З-за страты даверу», - абвяшчала апошняя тэлеграма прэзідэнта.

Дакументальны фільм, прысвечаны беларускаму кіраўніку, ужо быў паказаны ў чэрвені. НТВ вырашыла яшчэ раз паказаць яго, і гэта не простае супадзенне: у гэтым годзе Беларусь выбірае новага прэзідэнта, перадвыбарная кампанія ўжо пачалася, і Крэмль хацеў бы бачыць перамены ў вярхах Менска. У нядзелю Мядзведзеў даў гэта зразумець, раскрытыкаваўшы некаторыя выказванні Лукашэнкі, якія падвяргаюць небяспецы «адносіны з Масквой». Праз некалькі дзён НТВ пацвердзіла гэты тэзіс. Гэты тэлевізійны канал належыць «Газпрому», крамлёўскаму агенцтву па энергетыцы. Перш чым стаць прэзідэнтам Расейскай Федэрацыі, Дзмітрый Мядзведзеў доўгі час быў нумарам два ў гэтай кампаніі. Перадачы НТВ заўсёды выклікалі дыскусіі, яшчэ з тых часоў, калі канал належаў магнату Уладзіміру Гусінскаму і выпусціў на экраны дзесяткі інтэрв'ю з чачэнскімі паўстанцамі. Сёння самымі папулярнымі і самымі ўдалымі з палітычнага пункту гледжання сталі перадачы, якія тычацца некаторых лідараў, што пасварыліся з Мядзведзевым і яго магутным прэм'ерам Уладзімірам Пуціным.

Перш чым пачаць напады на Лужкова і Лукашэнку, журналісты НТВ заняліся іншай гучнай справай, якая тычыцца Курманбека Бакіева і ягонага атачэння. Бакіеў стаў прэзідэнтам Кыргызстана ў 2005 годзе ў выніку мецяжу, падтрыманага амерыканскімі дыпламатамі і студэнтамі Адкрытага грамадства. Яго праўленне скончылася мінулай вясной, калі тысячы маніфестантаў выйшлі на вуліцы Бішкека і прэзідэнт быў вымушаны ўцякаць са сталіцы. Барацьба пачалася, як толькі расейскае тэлебачанне занялося расследаваннямі банкаўскіх рахункаў Бакіева і цёмнымі справамі яго сына Максіма. Дарадца сям'і Яўген Гурэвіч адшукваецца і ў Італіі з-за махінацыі, што прынеслі шкоду Тэлекаму.

У Бішкеку цяпер новы ўрад, але многія думаюць, што кампанія НТВ яшчэ не завершаная. «Паспрабуйце паглядзець перадачы, накіраваныя, у прыватнасці, супраць апазіцыйных партый», - кажа Марс Сарыеў, расейскі аналітык Радыё «Свабодная Еўропа», які займаецца праблемамі Сярэдняй Азіі. Уцёкшы з Кыргызстана, Бакіеў знайшоў прытулак у Менску, у свайго сябра Аляксандра Лукашэнкі. Малаверагодна, што гэтыя двое праводзяць свае вечары, седзячы на канапе перад тэлевізарам з кошыкам папкорна на каленях.

Пераклад: ИноСМИ.ру

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках