24 лiстапада 2024, Нядзеля, 7:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Беларускаму дыктатару не відаць танных нафты, газу і электрычнасці

12

Шанцаў атрымаць танныя энерганосьбіты ва ўладаў Беларусі няма, сведчаць дакументы.

Сёння Эканамічны суд СНД вернецца да разгляду пазову Беларусі да Расеі з нагоды мытных пошлін на нафтапрадукты. Раней Масква падала хадайніцтва аб адтэрміноўцы слуханняў, спасылаючыся на магчымасць пазасудовага ўрэгулявання спрэчак. Менск супраць пераносу не пярэчыць, але просіць суд замарозіць выплату пошлін на гэты перыяд. Аляксандр Лукашэнка разлічвае дацягнуць да 2012 г., калі на змену Мытнага саюза прыйдзе Адзіная эканамічная прастора, дзе пошліны ў гандлі паміж краінамі будуць цалкам скасаваныя. Праекты пагадненняў аб фарміраванні адзінага рынку нафты, нафтапрадуктаў, газу і электраэнергіі кіраўнікі ўрадаў Беларусі, Расеі і Казахстана абмяркуюць у сярэдзіне кастрычніка.

Расейскаму інтэрнэт-часопісу «Маркер» удалося азнаёміцца з дакументамі, якія рыхтуюць да гэтай сустрэчы профільныя расейскія міністэрствы. З іх вынікае, што шанцаў атрымаць танныя энерганосьбіты ва ўладаў Беларусі няма.

Прыярытэтныя пастаўкі нафты ў максімальных аб'ёмах немагчымыя

Новы рэжым гандлю паміж Расеяй і Беларуссю тычыцца не толькі нафтапрадуктаў, але і нафты. З 1 студзеня бягучага года на аснове дамовы аб свабодным гандлі паміж Расеяй і Беларуссю Масква не абкладае экспартнымі пошлінамі толькі сыравіну, якая выкарыстоўваецца беларусамі для ўласных патрэб. Зыходзячы са складзенага балансу, спажыванне Беларусі на бягучы год - 8 млн т нафты. З іх 1,7 млн т краіна здабывае самастойна, 6,3 млн т ёй бяспошлінна пастаўляе Расея - прыкладна 6,3 млн т. Больш за 15 млн т нафты, якія праходзяць транзітам або на беларускія НПЗ, абкладаюцца па той жа стаўцы, што і экспарт у далёкае замежжы. Беларусь настойвае на тым, каб пасля стварэння Адзінай эканамічнай прасторы ўсе пошліны былі скасаваныя і краіна атрымала «недыскрымінацыйны» доступ да транспартнай сістэмы Расеі. Менск расшыфроўвае гэты тэрмін як прыярытэтныя пастаўкі энерганосьбітаў у максімальным аб'ёме па прыярытэтных маршрутах.

У матэрыялах, падрыхтаваных расейскім бокам да абмеркавання гэтых пытанняў, гаворыцца, што «недыскрымінацыйны» доступ не можа быць рэалізаваны «ў разуменні партнёраў». Паводле заканадаўства нафта можа экспартавацца толькі прапарцыйна аб'ёмам здабычы на тэрыторыі краіны. Перагляд гэтага становішча можа прывесці да ўшчамлення інтарэсаў іншых інвестараў, якія працуюць у Расеі, гаворыцца ў дакументах. Ніякіх іншых варыянтаў, акрамя захавання практыкі заключэння двухбаковых пагадненняў, расейскі бок не бачыць.

Транзіт электраэнергіі праз тэрыторыю Расеі немагчымы

Беларусь патрабуе «недыскрымінацыйнага» доступу і да адзінай энергетычнай сістэмы Расеі, каб наладзіць экспарт больш таннай электраэнергіі з Казахстана. Астана гатовая арганізаваць пастаўкі, але Маскве гэта нявыгадна. Расейская «Интер РАО» мае асобныя пагадненні аб пастаўках з абедзвюма краінамі. У выпадку калі праз Расею будзе наладжаны транзіт электраэнергіі, кампанія страціць сваю манаполію на знешні гандаль.

У матэрыялах, падрыхтаваных расейскім бокам, сцвярджаецца, што ператок электраэнергіі з Казахстана ў Беларусь праз нашу тэрыторыю «значна павялічыць кошт пастаўкі». Настолькі, што выніковая цана казахстанскай электрычнасці для Беларусі будзе вышэй, чым пры куплі на расейскім аптовым рынку. Адначасова падкрэсліваецца, што продаж сваёй энергіі на расейскім аптовым рынку не заўсёды выгадны самому Казахстану.

Манаполія «Газпрома» вечная

На танны казахстанскі газ Аляксандр Лукашэнка таксама можа не разлічваць. На думку расейскага боку, адкрыццё газатранспартнай сістэмы Расеі прывядзе да таго, што экспарт газу з Казахстана ў Беларусь будзе лічыцца ўнутранай пастаўкай. У выніку доступ на рынак Беларусі атрымаюць незалежныя расейскія вытворцы, а гэта азначае канец заканадаўча замацаванай манаполіі «Газпрома» на экспарт газу. Адначасова Менск папярэджваюць пра магчымы рост кошту транспарціроўкі, які звядзе выгоды ад пастаўкі газу з Казахстана да нуля.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках