23 снежня 2024, панядзелак, 19:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дзярждуме за Лукашэнку заступіліся толькі камуністы

24

Дзярждума ў сераду ўключыла ў парадак дня пасяджэння праект заявы «Аб расейска-беларускіх адносінах».

349 дэпутатаў падтрымалі гэтае рашэнне, 57 былі супраць, адзін устрымаўся.

Катэгарычна супраць прыняцця гэтай заявы выступіла фракцыя КПРФ. «Нельга так у пажарным парадку ўносіць з ходу палітычныя дакументы», - заявіў яе прадстаўнік Мікалай Каламейцаў.

Раней яго калега па фракцыі Віктар Ілюхін таксама выказаўся супраць уключэння дадзенага пытання ў павестку, выказаўшы асцярогу, што гэтак спешна абмеркаванне тэмы можа негатыўна адбіцца на расейска-беларускіх адносінах, паведамляе РІА «Новости».

Між тым спікер Дзярждумы Барыс Грызлоў заявіў, што ён знаёмы з праектам дакумента. «Гэтая заява як раз накіраваная на тое, каб умацаваць гэтыя адносіны», - запэўніў ён.

Плануецца, што дакумент будзе разгледжаны ў 17.00 па беларускім часе.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках