23 снежня 2024, панядзелак, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэмль заявіў аб тупіку ў расейска-беларускіх адносінах

7

Адносіны Расеі з кіраўніцтвам Беларусі зайшлі ў тупік і ўжо не будуць ранейшымі, заявіла прэс-сакратар прэзідэнта РФ Наталля Цімакова.

Як перадае Lenta.ru, Цімакова заявіла, што Аляксандр Лукашэнка, выступіўшы з крытыкай кіраўніцтва РФ, паспрабаваў «уехаць у новы тэрмін на антырасейскай тэматыцы» і тым самым сапсаваў адносіны дзвюх краін. Тым не менш, палітычныя кантакты паміж дзвюма краінамі будуць працягнутыя на ўсіх узроўнях, заявіла прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы.

Раней з рэзкай крытыкай Аляксандра Лукашэнкі ў сваім відэаблогу выступіў прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў. Ён абвінаваціў свайго беларускага калегу ў выкарыстанні антырасейскай рыторыкі ў перыяд перадвыбарчай кампаніі, а таксама параіў Лукашэнку больш звяртаць увагу на ўнутраныя справы Беларусі - напрыклад, расследаваць знікненне апазіцыянераў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках