23 снежня 2024, панядзелак, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская апазіцыя: У Маскве ёсць інфармацыя пра зніклых апанентаў Лукашэнкі

18

Прэтэндэнты на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах пракаментавалі выказванні прэзідэнта Расеі Дзмітрыя Мядзведзева.

Лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў расцаніў словы Мядзведзева як «даволі дакладную палітычную заяву па сітуацыі ў Беларусі».

«Прэзідэнт Расеі наўпрост сказаў пра палітычныя знікненні і забойствы ў Беларусі. Для нас гэта важна, бо мы звярталіся ў МЗС Расеі з просьбай аб садзейнічанні ў расследаванні. Гэта значыць, што выпадкі знікнення могуць быць расследаваныя. Але, на жаль, не раней, чым пасля змены ўлады», - адзначыў Андрэй Саннікаў у інтэрв'ю БелаПАН.

На яго думку, Лукашэнка «канчаткова перастаў быць партнёрам для Расеі».

Як заўважыў лідэр кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў, выказванні Мядзведзева - гэта «ужо ледзь стрыманае раздражненне паводзінамі Лукашэнкі». Гэта азначае, што Лукашэнка не атрымае падтрымкі Расеі падчас прэзідэнцкіх выбараў, лічыць Някляеў.

Ён адзначыў важнасць таго, што расейскі прэзідэнт заклікаў свайго беларускага калегу расследаваць гучныя знікненні яго палітычных апанентаў 10-гадовай даўніны. «Гэта ўпершыню адбылося на самым высокім узроўні, і кіраўніцтва Расеі дало зразумець Лукашэнку, што ў іх ёсць інфармацыя на гэты конт», - мяркуе лідэр кампаніі «Гавары праўду!».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках