Саннікаў і Някляеў: Лукашэнка не сабраў 100 тысячаў подпісаў (Відэа)
71- 30.10.2010, 19:29
Такую заяву зрабілі лідэры прэзідэнцкай гонкі.
На сумесным пікеце з нагоды заканчэння этапу збору подпісаў, які прайшоў 29 кастрычніка ля ГУМа ў Менску, Андрэй Саннікаў і Уладзімір Някляеў падвялі першыя вынікі.
«Я лічу, што Лукашэнка не сабраў добраахвотных 100 тысячаў подпісаў», - заявіў лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў.
Яго падтрымаў Уладзімір Някляеў.
«Усе бачылі, што адбывалася на пікетах, дзе стаялі столікі Лукашэнкі, а дзе стаялі столікі Саннікава і Някляева. Вось рэальная карціна», - адзначыў лідэр кампаніі «Гавары праўду».
«Пікеты Лукашэнкі абыходзілі як чумныя», - падтрымалі іх людзі, якія знаходзіліся каля ГУМа.