27 лiстапада 2024, Серада, 2:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэмію Сахарава атрымаў кубінскі дысідэнт

Прэмію імя Андрэя Сахарава Еўрапейскага парламента за 2010 год атрымаў кубінскі дысідэнт і незалежны журналіст Гільерма Фарынас.

Пра такое рашэнне, прынятае на канферэнцыі прэзідэнтаў Еўрапарламента ў чацвер у Страсбургу, абвясціў прэзідэнт ЕП Ежы Бузек, перадае «Інтэрфакс».

Імёны трох фіналістаў, адабраных з дзевяці намінантаў, былі абвешчаныя 19 кастрычніка. Імі сталі ізраільская праваабарончая арганізацыя «Breaking the Silence» («Парушаючы маўчанне»), Г. Фарынас і лідар эфіёпскай апазіцыі Біртукан Мідэксу.

Лаўрэат атрымае 50 тыс еўра і будзе запрошаны ў Страсбург на цырымонію ўручэння прэміі 15 снежня.

Еўрапарламент заснаваў прэмію «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава ў 1988 годзе. Яна ўручаецца штогод людзям і арганізацыям, якія праявілі сябе ў справе абароны правоў чалавека і фундаментальных свабодаў. Цырымонія ўручэння адбываецца каля 10 снежня. Гэтая дата абраная ў сувязі з падпісаннем 10 снежня 1948 года Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека ААН.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках