24 лiстапада 2024, Нядзеля, 14:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пагадненне аб памежным руху з Літвой падпісанае

24

У межах візіту ў Менск дэлегацыі на чале з прэзідэнтам Даляй Грыбаўскайтэ падпісанае Пагадненне аб парадку ўзаемных паездак жыхароў памежных тэрыторый Беларусі і Літвы.

Подпісы пад дакументам паставілі міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс і кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў, перадае БелаПАН.

«Сёння было адчынена акно для грамадзян Беларусі, - пракаментавала падпісанне пагаднення Грыбаўскайтэ. - Людзі змогуць свабодна перасоўвацца, патрапіць у краіны ЕЗ. Доўгатэрміновая віза для іх будзе каштаваць 20 еўра».

Напярэдадні візіту МЗС Літвы паведаміла, што пагадненне планавалася падпісаць яшчэ ў верасні 2009 года. «Аднак беларускі бок звярнуўся з просьбай адкласці падпісанне дакумента, паколькі не была завершаная працэдура міжведамаснай каардынацыі ў Беларусі. Праз сем месяцаў Менск унёс новыя карэктывы ў папярэдне абумоўлены тэкст пагаднення», - адзначалася ў паведамленні МЗС.

Пагадненне дае жыхарам памежных тэрыторый права на бязвізавае перасячэнне мяжы і знаходжанне на памежнай тэрыторыі іншай дзяржавы са спецыяльнымі дазволамі на адлегласці да 50 кіламетраў ад мяжы да 90 дзён на працягу паўгода.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках