24 снежня 2024, aўторак, 5:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЦВК не лічыць «прымус» парушэннем

24

Цэнтрвыбаркам не знайшоў парушэнняў у зборы подпісаў у падтрымку Лукашэнкі.

У прыватнасці, у ЦВК паступіла скарга сябра ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава гамяльчанкі Ларысы Шчыраковай.

Яна скардзілася ў ЦВК на тое, што 4 і 5 кастрычніка ў галоўным корпусе Беларускага дзяржаўнага універсітэта транспарту (Гомель) ажыццяўляўся збор подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння ў якасці кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі. Подпісы сярод студэнтаў асабіста збірала прарэктар па выхаваўчай працы Галіна Чаянкова - кіраўнічка ініцыятыўнай групы па Чыгуначным раёне Гомеля, нагадвае БелаПАН.

Шчыракова выказвала меркаванне, што гэты факт збору подпісаў выбаршчыкаў з прыцягненнем прарэктара вну, якая да таго ж з'яўляецца раённым кіраўніком ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў прэзідэнты, з'яўляецца грубым парушэннем патрабаванняў Выбарчага кодэкса, а менавіта артыкула 61, паводле якога ўдзел адміністрацыі арганізацыі ў зборы подпісаў не дапускаецца.

Аднак у адказе з ЦВК кажацца, што прарэктар Чаянкова ажыццяўляла збор подпісаў у непрацоўны час, бо знаходзілася ў адпачынку з 1 па 12 кастрычніка. Таксама ў адказе адзначаецца, што ціску на выбаршчыкаў з боку прарэктара альбо адміністрацыі ВНУ не было і падставаў для мераў рэагавання ў ЦВК няма.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках