24 снежня 2024, aўторак, 20:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Напад на пікеты апазіцыйных кандыдатаў

32

У нядзелю на чальцоў ініцыятыўных групаў па зборы подпісаў у падтрымку Андрэя Саннікава, Уладзіміра Някляева, Яраслава Раманчука і Мікалая Статкевіча напаў невядомы.

Інцыдэнт адбыўся каля ўнівермага «Гомель», дзе праходзіў збор подпісаў.

«Падышлі тры п'яных грамадзяніна, сталі нас абражаць, нецэнзурна лаяцца, — паведаміла БелаПАН сябра ініцыятыўнай групы Саннікава Лілія Уварава. — Мы прыгразілі, што выклічам міліцыю, і яны сышлі. Але адзін вярнуўся, стаў лезці ў бойку, піхнуў мяне, перавярнуў стол, стаў выхопліваць у людзей, якія падпісваліся, пашпарты, біў мяне па нагах. Ён паліў запалкі і кідаў на нас».

Затым хуліган перавярнуў сталы, за якімі збіралі подпісы за Някляева і Раманчука. У зборшчыкаў подпісаў атрымалася затрымаць хулігана, выклікаць міліцыю, якая звезла нападніка.

10 кастрычніка на сябраў ініцыятыўнай групы Някляева напаў невядомы малады чалавек, інцыдэнт таксама адбыўся каля ўнівермага «Гомель». Прэтэнзіі хулігана да зборшчыкаў подпісаў былі тыя ж: «ненармальная» мова і бел-чырвона-белы сцяг. Міліцыя, якая з'явілася, па словах сябраў ініцыятыўнай групы, праз паўтары гадзіны пасля выкліку, узяла тлумачэнні ў валанцёраў.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках