28 снежня 2024, Субота, 15:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў удзельнічае ў круглым стале ў роднай Дыпакадэміі (Фота)

11

Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Андрэй Саннікаў знаходзіцца з візітам у Маскве.

Лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў прыняў удзел у круглым стале на тэму «Расея-Беларусь: перспектывы двухбаковых стасункаў», арганізаваным Дыпламатычнай акадэміяй МЗС Расеі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вядомыя палітолагі, супрацоўнікі органаў СНД, эксперты інстытутаў, якія вывучаюць адносіны паміж Расеяй і Беларуссю. У прыватнасці, прэзідэнт Акадэміі геапалітычных праблемаў генерал-палкоўнік Леанід Івашоў, намеснік дырэктара Інстытута краін СНД Уладзімір Жарыхін, палітолаг і вядучы інфармацыйна-аналітычнай праграмы «Постскриптум» расейскага тэлеканала «ТВ Центр» Аляксей Пушкоў, кіраўнік Цэнтра параўнальных палітычных даследаванняў Інстытута Эканомікі РАН Барыс Шмялёў і іншыя.

«Для мяне гэта было асаблівае мерапрыемства, паколькі праходзіла яно ў сценах маёй другой alma mater (Саннікаў зкончыў Дыпакадэмію СССР з адзнакай у 1989 годзе - заўв. рэдакцыі). Асаблівай гэтая дыскусія была яшчэ і таму, што звычайна такая экспертная супольнасць не сустракаецца з апазіцыяй, арыентуецца і кантактуе з прадстаўнікамі беларускіх уладаў. Адбылася досыць насычаная і ўсебаковая дыскусія. Усіх хвалявала адна праблема - як сённяшні крызіс у адносінах дзвюх краін паўплывае на іх будучае развіццё. Досыць крытычна эксперты выказваліся пра саюзную дзяржаву. Я выказаў свой пункт гледжання аб тым, што пры Лукашэнку нармальныя адносіны Расеі і Беларусі немагчымыя. Стыль палітыкі Лукашэнкі - гэта канфрантацыя. Ён стварае канфліктныя сітуацыі ў адносінах з Захадам, а сёння пачаў ваяваць і з Расеяй. Гэта вельмі небяспечна для Беларусі і выхад з гэтай сітуацыі я бачу толькі ў змене ўлады і вяртанні Беларусі на шлях нармальнага развіцця», - распавёў Андрэй Саннікаў.

Андрэй Саннікаў таксама даў інтэрв'ю шэрагу расейскіх СМІ. Інтэрв'ю з прэтэндэнтам на пасаду прэзідэнта Беларусі выйдзе ў праграме Аляксея Пушкова «Постскриптум» на тэлеканале ТВЦ. Сёння ў 14.30 па менскім часе ён таксама прымае ўдзел у перадачы «Разворот» на радыёстанцыі «Эхо Москвы».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках