28 снежня 2024, Субота, 0:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына: БТ не гатовае праводзіць дэбаты ў прамым эфіры

75

ЦВК прыняў палажэнне аб правядзенні дэбатаў паміж кандыдатамі ў прэзідэнты.

Тэледэбаты адбудуцца на Першым нацыянальным канале з 19:00 да 21:00, радыёдэбаты з 6 да 7 раніцы, перадае «Радыё Свабода».

Андрэй Дзмітрыеў, кіраўнік ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева, папрасіў унесці ў палажэнне пункт, каб дэбаты праводзіліся ў прамым эфіры.

Гэта, паводле словаў Дзмітрыева, дазволіць пазбегнуць скаргаў, што супрацоўнікі каналаў нешта сказілі або выразалі.

Кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына паведаміла, што прапанова Дзмітрыева - «гэта сімпатычная ідэя».

Ярмошына спасылаецца на тлумачэнне кіраўніцтва Белдзяржтэлерадыёкампаніі, што кампанія пакуль не гатовая праводзіць дэбаты ў прамым эфіры.

У дэбатах змогуць удзельнічаць не толькі кандыдаты на пасаду прэзідэнта, але і іх давераныя асобы.

«Кандыдаты на пасаду прэзідэнта будуць мець права бясплатна публікаваць свае праграмы ў чатырох рэспубліканскіх газетах, шасці абласных і адной гарадской газеце», - паведаміла сябра ЦВК Надзея Кісялёва.

Тэкст праграмы павінен займаць не менш за пяць машынапісных старонак. Ён павінен быць перададзены ў рэдакцыі газет да 28 лістапада на паперы ці ў электронным варыянце.

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках