23 лiстапада 2024, Субота, 19:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вэрхал на «Бабушкиной крынке»

74

Збор подпісаў за дыктатара працягваецца з парушэннем закона.

Подпісы збіраюць як на пікетах, так і на дзяржаўных прадпрыемствах.

«Праваабаронцам за свабодныя выбары» паступаюць звесткі пра тое, што на ААТ «Бабушкина крынка» працоўных пад пагрозай звальнення прымусілі паставіць свае подпісы за Аляксандра Лукашэнку. Падпісныя лісты раздалі начальнікам цэхаў і аддзелаў, прычым у іх ужо былі прастаўленыя серыя і нумар пашпарта. Супрацоўнікам было неабходна паставіць дату і ўласнаручны подпіс.

Інфармацыя аб зборы подпісаў пад прымусам за Лукашэнку паступіла таксама з РВУП Магілёўскі завод «Страммашына», ААТ «Магілёўхімвалакно» і Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі.

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках