27 лiстапада 2024, Серада, 16:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАТЭ выйграў у АЗ у матчы Лігі Еўропы

17

У другім туры групавога этапу Лігі Еўропы УЕФА футбалісты барысаўскага БАТЭ з вялікім лікам 4:1 перамаглі галандскі АЗ.

Гульня прайшла на менскім стадыёне «Дынама» ў прысутнасці прыкладна 15 тыс. гледачоў.

На 5-й хвіліне мяч забіў Віталь Радзівонаў, на 49-й вызначыўся Арцём Канцавы, на 77-й Рэнан Брэсан рэалізаваў пенальці, а на 83-й Эдгар Аляхновіч стаў аўтарам чацвёртага голу гаспадароў. Галандцы «размачылі» лік на 89-й хвіліне (Калбэйн Сітгарсан). Яшчэ два пенальці забітыя не былі: на 18-й хвіліне Арцёмам Канцавым (БАТЭ) і на 58-й Жанатасам (АЗ). У абодвух выпадках дуэль выйгралі варатары, перадае БелаПАН.

Склад БАТЭ: Вярэмка, Сасноўскі (Радзькоў, 46), Шытаў, Юрэвіч (капітан), Канцавы (Бага, 79), Валадзько, Брэсан (Скавыш, 83), Няхайчык, Бардачоў, Радзівонаў, Аляхновіч. У запасе: Гутар, Патоцкі, Алонса, Паўлаў. На 40-й хвіліне Сасноўскі, на 58-й Радзькоў і на 90-й Радзівонаў атрымалі папярэджанні.

Статыстыка матчу: удары па варотах - 22:13 на карысць БАТЭ, з іх у створ варот - 11:3, вуглавыя ўдары - 5:3, штрафныя ўдары - 18:15, афсайды - 1:5, укідванні з аута - 27:21.

У другім матчы групы Е «Шэрыф» (Ціраспаль) - «Дынама» (Кіеў) з лікам 2:0 перамогу атрымалі гаспадары.

Становішча каманд: БАТЭ - 4 ачкі (розніца мячоў 6-3), АЗ - 3 (3-5), «Шэрыф» - 3 (3-2), «Дынама» - 1 (2-4).

У трэцім туры 21 кастрычніка БАТЭ згуляе ў гасцях з «Шэрыфам», а галандцы прымуць украінцаў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках