24 лiстапада 2024, Нядзеля, 2:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лібералізацыя» сканчаецца на ўзроўні аблвыканкама

4

Барысаўскі выканкам употай ад прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці абраў чальцоў выбарчай камісіі.

Чыноўнікі Менскага аблвыканкама выявілі надзвычайную «уважлівасць» да законнай просьбы грамадзянаў, якія вылучылі барысаўскага праваабаронцу Алега Мацкевіча ў склад абласной тэрытарыяльнай выбарчай камісіі.

Першая намесніца начальніка ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы Менскага аблвыканкама Юлія Аскерка па тэлефоне запрасіла Сяргея Салаша, прадстаўніка грамадзянаў, якія падпісаліся за вылучэнне Алега Мацкевіча, прыняць удзел у аб'яднаным паседжанні Менскага аблвыканкама і абласнога савета дэпутатаў, на якім фармуецца выбарчая камісія. Але, як адзначае сайт spring96.org, здаецца, «лібералізацыя» сканчаецца на ўзроўні аблвыканкама.

Яшчэ 25 студзеня ў Барысаўскі райвыканкам аналагічную заяву на ўключэнне ў склад ужо раённай выбарчай камісіі падала праваабаронца Марына Статкевіч. У заяве таксама ўтрымлівалася просьба аб прысутнасці на паседжанні органа, які фарміруе камісію, Льва Марголіна, прадстаўніка грамадзянаў, што вылучылі праваабаронцу.

На наступны дзень, 26 студзеня, заяву на ўключэнне ў склад выбарчай камісіі падала актывістка АГП Рэгіна Вільтоўская, пры гэтым пра жаданне прысутнічаць на паседжанні заявіў старшыня Барысаўскай гарадской арганізацыі АГП Міхаіл Васільеў. У аргатдзеле абедзе заявы прымаў Павал Жуга, які паабяцаў апавясціць пра хуткае паседжанне. Аднак, як высветлілася 27 студзеня, аб'яднанае паседжанне Барысаўскага выканкама і прэзідыўма райсавета ўжо прайшло без запрашэння пазначаных асобаў, такім чынам, склад камісіі быў абраны без грамадскага назірання.

Павел Жуга, да якога Марына Статкевіч звярнулася за растлумачэннямі наконт таго, чаму не былі паінфармаваныя законныя прадстаўнікі грамадзянаў, якія вылучылі яе ў склад камісіі, адказаў, што абвестка пра гэтае мерапрыемства была змешчаная на дошцы абвестак у вестыбюлі райвыканкама.

Жуга адмовіўся паведаміць Марыне Статкевіч і Міхаілу Васільеву пра вынікі паседжання, парэкамендаваўшы шукаць гэтую інфармацыю ў навінах мясцовай афіцыйнай прэсы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках