26 снежня 2024, Чацвер, 20:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У выбаркаме Менскай вобласці – праўладныя камуністы і прыхільнікі Гайдукевіча

5

Сёння ў Менску адбылося аб'яднанае паседжанне Менскага аблвыканкама і абласнога Савета, на якім была сфармаваная абласная тэрытарыяльная выбарчая камісія.

У яе склад увайшлі 13 чалавек, у тым ліку 6 прадстаўнікоў палітычных партыяў і грамадскіх арганізацыяў (прадстаўнікі абласных структураў ГА «Белая Русь», БРСМ, Беларускага саюза жанчынаў, Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Аўганістане, Камуністычнай партыі Беларусі, Ліберальна-дэмакратычнай партыі).

У паседжанні прымаў удзел дэмакратычны актывіст з Барысава, лідэр мясцовых сябраў партыі БНФ Сяргей Салаш, які прадстаўляў інтэрасы грамадзянаў, што вылучылі праваабаронцу Алега Мацкевіча ў склад абласной выбарчай камісіі.

Як паведамляе кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары», напярэдадні Салаш быў запрошаны на паседжанне тэлефанаваннем першай намесніцы начальніка ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы Менскага аблвыканкама Юліі Аскеркі. На жаль, гэтым тэлефанаваннем «лібералізацыя» у аблвыканкаме і абмежавалася.

Паводле інфармацыі Сяргея Салаша, ніводзін з прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі, у тым ліку і Алег Мацкевіч, у склад абласной тэрытарыяльнай камісіі не быў уключаны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках