5 лiстапада 2024, aўторак, 6:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зноў даражэюць цыгарэты

13

Міністэрства эканомікі Беларусі пастановай ад 22 студзеня № 2 павысіла рознічныя цэны на 10 найменняў уласных марак цыгарэт.

На гэты раз гаворка ідзе пра цыгарэты, што вырабляюцца ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман», якія падаражэюць на 4,3-12,5% або на 50-150 рублёў за 1 пачак.

Акрамя таго, у сярэднім на 7,8% падвышаны кошт на 2 маркі цыгарэт, якія вырабляюцца на ААТ «ГТФ «Нёман» па праграме імпартазамяшчэння.

Дадзенае рашэнне прынята ў мэтах кампенсацыі росту акцызу на тытунёвую прадукцыю.

Нагадаем, што летась неаднаразова падвышаліся цэны на цыгарэты замежных марак.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках