26 снежня 2024, Чацвер, 19:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-кіраўнік ПАРЕ: Пры сённяшніх умовах Беларусь не ўвойдзе ў Раду Еўропы

6

Такую заяву Луіс Марыя дэ Пуч зрабіў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай сканчэнню яго паўнамоцтваў.

Пры сённяшніх умовах Беларусь не стане сябрам Рады Еўропы, і колькасць членаў арганізацыі застанецца на ўзроўні 47, цытуе Луіса Марыя дэ Пуча сайт Informer.Az.

Дэ Пуч адзначыў, што, нягледзячы на неаднаразовыя патрабаванні адмяніць смяротнае пакаранне, улады Беларусі не толькі не выканалі гэта, але нават наадварот - нядаўна быў прыведзены ў выкананне смяротны прысуд.

«Мы паспрабавалі правесці перамовы з Лукашэнкам і іншымі афіцыйнымі асобамі Беларусі. Аднак яны не ўлічылі пазіцыю Рады Еўропы па гэтым пытанні, што робіць немагчымым інтэграцыю Беларусі», - сказаў дэ Пуч.

Як раней паведамляў сайт charter97.org, 23 чэрвеня 2009 года Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыняла рэзалюцыю, у якой гаворыцца, што беларускі «парламент» атрымае статус спецыяльнага запрошанага ў ПАРЕ толькі пасля адмены смяротнага пакарання. Адразу пасля гэтага на працягу некалькіх месяцаў у Беларусі было вынесена два смяротныя прысуды.

Разам з тым, гаворыцца ў дакуменце, нягледзячы на пазітыўныя змены, «сітуацыя ў Беларусі працягвае выклікаць заклапочанасць».

У прыватнасці, парламенцкія выбары ў верасні 2008 года не адпавядалі еўрапейскім стандартам, працягваецца пераслед і запалохванне актывістаў апазіцыі, палітычныя і праваабарончыя арганізацыі па-ранейшаму «сутыкаюцца з перашкодамі пры рэгістрацыі», журналісты недзяржаўных і замежных СМІ сутыкаюцца са складанасцямі пры атрыманні акрэдытацыі.

ПАРЕ заклікала ўлады да правядзення незалежнага расследавання па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі з тым, каб «высветліць, ці з'яўляюцца дадзеныя асобы палітвязнямі, і калі гэта так, дамагчыся іх вызвалення».

Акрамя таго, Асамблея заклікае Менск зняць судзімасць з былых палітвязняў для забеспячэння ім магчымасці ў поўным аб'ёме карыстацца сваімі грамадзянскімі і палітычнымі правамі; устрымацца ад пераследу і запалохвання актывістаў апазіцыі; спыніць практыку прымусовага прызыву на ваенную службу; дазволіць рэгістрацыю праваабарончай арганізацыі «Наша вясна»; гарантаваць выкананне правоў грамадзян на свабоду сходаў, асацыяцый, свабоду слова і меркаванняў; рэфармаваць выбарчае заканадаўства Беларусі з улікам рэкамендацый АБСЕ.

Асобным радком у рэзалюцыі абумоўлена: пакуль у беларускім «парламенце» «не будзе належным чынам прадстаўлена апазіцыя», дэлегацыя пазапарламенцкай апазіцыі будзе абавязкова запрашацца на кожную сесію ПАРЕ, а таксама «кожны раз, калі пытанне аб Беларусі будзе фігураваць ў парадку дня камісіі ПАРЕ» .

ПАРЕ таксама неаднаразова заяўляла аб датычнасці высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў да знікненняў і забойстваў лідэраў беларускай апазіцыі і журналіста.

Беларусь у 1993 годзе атрымала статус «спецыяльна запрошанага» ПАРЕ. Аднак у 1996 годзе пасля рэферэндуму, які пашырыў паўнамоцтвы прэзідэнта ва ўрон парламента, просьба аб уступленні была «замарожана». У 1997 годзе Менск быў пазбаўлены гэтага статусу. З гэтага моманту беларускія ўлады неаднаразова рабілі спробы вярнуцца ў Страсбург.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках