25 снежня 2024, Серада, 20:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія «палатачнікі» едуць у Сірыю

2

Афіцыйны візіт «парламенцкай» дэлегацыі Беларусі ў Сірыйскую Арабскую Рэспубліку будзе праходзіць з 26 па 29 студзеня.

Узначаліць беларускую дэлегацыю старшыня «палаты прадстаўнікоў» Уладзімір Андрэйчанка.

У склад дэлегацыі ўключаныя старшыня Пастаяннай камісіі «палаты прадстаўнікоў» па нацыянальнай бяспецы, чалец працоўнай групы «палаты прадстаўнікоў» па супрацоўніцтве з парламентам Сірыі Віктар Гумінскі, а таксама сенатары Пастаяннай камісіі «савета рэспублікі» па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы: старшыня Берасцейскага абласнога выканаўчага камітэта Канстанцін Сумар і старшыня савета дырэктараў ААТ «Амкадор» Аляксандр Шакуцін.

Праграмай візіту прадугледжанае правядзенне сустрэчаў з кіраўніцтвам Сірыі, у тым ліку з старшынём Народнага сходу (парламента) Сірыі Махмудам аль-Абрашам. Запланаваныя перамовы ў органах дзяржаўнага кіравання Сірыі, з прадстаўнікамі дзелавых колаў гэтай краіны, наведванне Канстанцінам Сумарам сірыйскіх правінцыяў Ідліб і Алепа, перадае БелТА.

Мяркуецца, што падчас візіту будуць абмеркаваныя пытанні пашырэння міжпарламенцкага супрацоўніцтва, умацавання гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння і развіцця міжрэгіянальнага дыялогу.

Як паведамляў сайт сharter97.org, неўзабаве ў Кангрэсе ЗША будзе разгледжаны законапраект «Аб уліку беларускіх паставак узбраенняў». У адпаведнасці з апублікаванымі дакладамі, Беларусь з'яўляецца буйным пастаўшчыком ракетаў, мінамётаў, супрацьтанкавага ўзбраення і мінаў палестынскім экстрэмісцкім групоўкам і дзяржавам-інвестарам тэрарызму, такім як Іран і Сірыя, а таксама верталётаў Мі-24, артылерыйскіх сістэмаў і бронетэхнікі расейскай вытворчасці ўраду Судана, танкаў камуністычнаму рэжыму ў Паўночнай Карэі, ваенных самалётаў і авіяцыйных рухавікоў у Іран.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках