25 снежня 2024, Серада, 19:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяткевіч: «У Інтэрнэце трэба ставіць заслоны»

80

Інтэрнэт павінен падлягаць рэгуляванню, упэўненая першая намесніца кіраўніка адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.

Такое меркаванне першая намесніца кіраўніка адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Наталля Пяткевіч выказала 22 студзеня ў Рэчыцы, дзе яна прымала ўдзел у працы рэгіянальнага семінара ідэалагічных работнікаў Гомельскай вобласці.

Па словах Наталлі Пяткевіч, сёння ў рэгуляванні інтэрнэту сапраўды зацікаўленыя ўсе тыя, каго цікавяць праблемы аўтарскіх правоў. Перш за ўсё, гэта людзі творчых прафесіяў. І калі грамадства згоднае з тым, што аўтарскія правы неабходна абараняць, значыць, інтэрнэт, як і ўсе іншыя крыніцы інфармацыі, таксама падлягае рэгуляванню.

Першая намесніца кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі заявіла: «Бацькі, царква, абсалютна ўсё грамадства кажа пра неабходнасць абароны маральнасці. Значыць, трэба паставіць у інтэрнэце заслоны, каб нашыя дзеці не глядзелі тое, што ў іншых крыніцах інфармацыі мы можам забараніць », - адзначыла яна.

Падобныя заслоны патрэбныя для таго, каб забяспечыць абарону правоў чалавека, правоў выканаўцы, правоў распаўсюдніка інфармацыі. «Такая практыка існуе ва ўсім свеце, і нашая краіна не выключэнне», - падкрэсліла Наталля Пяткевіч.

Нагадаем, 14 снежня 2009 года ў распараджэнне беларускіх СМІ трапіў праект указа «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента глабальнай камп'ютэрнай сетцы Інтэрнэт». Праект указа значна ўзмацняе нагляд уладаў за інтэрнэт-карыстальнікамі і ўводзіць шэраг новых умоваў функцыянавання Байнэту.

У скандальным дакуменце ідзе гаворка пра блакаванне сайтаў па рашэнні дзяржаўных органаў, ідэнтыфікацыю карыстальнікаў Сеткі, прыцягненне да адказнасці распаўсюджвальнікаў інфармацыі ў інтэрнэце, а таксама дзяржаўную рэгістрацыю інтэрнэт-СМІ.

Згодна з праектам указа, хостынг беларускіх рэсурсаў абавязкова пераносіцца ў Беларусь, а каб выйсці ў інтэрнэт нават па безпарольным доступе, беларусам давядзецца спачатку прыйсці да провайдэра з пашпартам.

Паведамлялася, што зараз гэты ўказ знаходзіцца на разглядзе ў адміністрацыі Лукашэнкі.

Напісаць каментар 80

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках