5 лiстапада 2024, aўторак, 6:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пастара «Новага жыцця» спрабавала затрымаць міліцыя

6

Пратэстанты ўпэўненыя, што ўлады спрабуюць ізаляваць лідэраў «Новага жыцця», каб тыя не перашкаджалі захопу будынка царквы.

20 студзеня супрацоўнікі міліцыі паспрабавалі прымусова завесці пастара царквы «Новае жыццё» Вячаслава Ганчарэнку ў Камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Юрыст царквы Сяргей Луканін прапанаваў міліцыянтам паехаць з імі замест пастара і згадзіўся наведаць камітэт 21 студзеня, каб падпісаць нейкія паперы. Сяргей Луканін паведаміў «Радыё Свабода», што, хутчэй за ўсё, чыноўнікі будуць спрабаваць спагнаць з вернікаў 260 мільёнаў рублёў штрафу з нагоды абвінавачванняў у нанясенні шкоды навакольнаму асяроддзю.

Сяргея Луканіна выклікалі таксама ў ваенкамат, патлумачыўшы, што ён мусіць атрымаць мабілізацыйнае прадпісанне. Юрыст царквы лічыць, што яго хочуць ізаляваць, каб ён не перашкаджаў уладам забіраць будынак у вернікаў.

Вернікі прайгралі ўсе суды, і цяпер захоп будынка можа адбыцца ў любы момант. Ужо некалькі гадоў працягваецца барацьба вернікаў царквы «Новае жыццё» за свой будынак, які яны сваімі сіламі перарабілі з былога кароўніка. Вернікі адмаўляюцца пакідаць будынак царквы і працягваюць у ім службы, на якія збіраюцца сотні прыхільнікаў, у тым ліку з усёй Беларусі.

Рашэнне гаспадарчага суда Менска аб высяленні царквы ўступіла ў сілу 8 снежня.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках