25 снежня 2024, Серада, 20:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыллё ў Менску ўдвая даражэй, чым у Рызе

20

Квадратны метр у беларускай сталіцы даражэй, чым у шмат якіх краінах Еўразвяза.

Як паведамляе газета «Наша Ніва», у Рызе па-ранейшаму самае таннае жыллё сярод сталіцаў Еўразвяза, нягледзячы на тое, што за апошнія месяцы кошт ўзрос з 460 да 494 еўра за квадратны метр. У даляравым эквіваленце гэта складае $ 706.

Як кажацца ў аглядзе рыэлтарскай кампаніі Ober Haus Real Estate пра рынак нерухомасці ў краінах Балтыі, кошты на тыпавое жыллё ў Рызе і ў Таліне ў апошнім квартале 2009 года выраслі на 4% і 7%, адпаведна.

Для параўнання, у Менску квадратны метр ацэньваецца ўдвая даражэй - $ 1438. Кошты на жыллё ў беларускай сталіцы нават вышэй, чым у суседняй Літве. У Вільні квадратны метр ацэньваецца ў $ 1360.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках