27 лiстапада 2024, Серада, 10:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску хочуць усталяваць «інтэлектуальныя» камеры відэаназірання

21

Сярод найбліжэйшых планаў Дзяржаўтаінспекцыі — усталяванне «інтэлектуальных» камераў відэаназірання ў Менску і на аўтадарозе ў Нацыянальны аэрапорт.

Пра гэта ў інтэрв'ю газеце Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі «На варце» паведаміў начальнік упраўлення ДАІ МУС Юры Літвін, інфармуе БелаПАН.

Па словах Літвіна, зараз такія камеры працуюць на аўтадарозе М1/Е30 Берасце — Менск — мяжа РФ у рэжыме фіксацыі хуткасных парушэнняў, але ў далейшым плануецца, што яны будуць таксама фіксаваць парушэнні правілаў абгону, стаянкі аўтатранспарту і г. д. «Камеры выяўляюць парушэнне на канкрэтным участку, пазначаючы пры гэтым час, дату і дзяржнумар аўтамабіля. За лічаныя секунды адбываецца ідэнтыфікацыя транспартнага сродку, кампутар выдае пашпартныя дадзеныя і адрас рэгістрацыі ўладальніка, на падставе чаго выносіцца пастанова і парушальнік прыцягваецца да адказнасці», — сказаў начальнік УДАІ МУС. Паводле яго словаў, «такія сучасныя тэхналогіі ёсць не паўсюль нават на Захадзе».

Юры Літвін таксама паведаміў, што ў 2010 годдзе ў Беларусі распачнуць выдаваць пасведчанні кіроўцаў міжнароднага ўзору, дзеля чаго запатрабуецца ўнесці змены ў дзеючае заканадаўства. Будзе таксама змененая праграма падрыхтоўкі кіроўцаў. Намечана закупіць прыборы «Аўтаўраган», якія аўтаматычна распазнаюць нумары транспартных сродкаў.

З 1 студзеня 2010 года ўступіла ў сілу пастанова МУС «Аб зацвярджэнні інструкцыі аб парадку арганізацыі дзейнасці падраздзяленняў ДПС», якое, па словах начальніка УДАІ МУС, «зробіць нашую працу празрыстай і зразумелай грамадзянам». «Да гэтага інспектарам ДПС часам прыходзілася прымаць рашэнні самастойна, і яны, безумоўна, залежылі ад ступені адукаванасці і інтэлектуальнага развіцця супрацоўнікаў. Цяпер жа не будзе суб'ектывізму — усе дзеянні інспектараў дакладна рэгламентаваныя ў пастанове», — патлумачыў Юры Літвін.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках