26 снежня 2024, Чацвер, 19:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саўмін: Беларусь не мяняла пазіцыю на перамовах па нафце

8

Распаўсюджаная СМІ інфармацыя пра тое, што Беларусь змяніла сваю пазіцыю на перамовах з РФ, не адпавядае сапраўднасці, паведаміў прэс-сакратар урада.

«Інфармацыя пра тое, што «Беларусь не будзе настойваць на міжбюджэтным размеркаванні экспартных пошлінаў, калі Расея павялічыць квоту паставак нафты для ўнутраных патрэбаў Беларусі з прапанаваных ёю зараз 6 млн.т да 8-9 млн.т», не адпавядае сапраўднасці», - сказаў Аляксандр Цімашэнка.

Такую інфармацыю мог распаўсюдзіць толькі чалавек, вельмі далёкі ад перамоваў, што вядуцца, які мае вельмі аддаленае ўяўленне аб пазіцыі беларускага боку.

Беларуская пазіцыя выкладзеная ў лісце Аляксандра Лукашэнкі, накіраваным прэзідэнту Расеі Дзмітрыю Мядзведзеву, і яна не мае нічога агульнага з пазіцыяй, агучанай нейкай крыніцай у органах дзяржкіравання.

У Маскве 9 студзеня завяршыўся чарговы раўнд міжурадавых перамоваў аб умовах пастаўкі нафты ў Беларусь. Бакі не дасягнулі кампрамісу. Расейскі бок прапаноўвае на 2010 год для ўнутранага спажывання ў Беларусі бязмытную пастаўку 6,3 млн тон нафты з прадугледжаных балансам паставак на гэты год 21,5 млн тон сыравіны.

Астатні аб'ём імпартаванай нафты Менску прапаноўваецца закупляць з выплатай 100% стандартнай расейскай экспартнай пошліны на нафту.

Беларускі бок лічыць немагчымымі экспартныя пошліны ўнутры Мытнага саюза, які ствараецца. У гэтай сувязі Менск згаджаўся на падаўжэнне ў першым паўгоддзі 2010 года леташніх умоваў пастаўкі, гэта значыць з паніжальным каэфіцыентам (0,32) да стандартнай расейскай экспартнай пошліны на нафту. З улікам планаванага стварэння з 1 ліпеня 2010 года адзінай мытнай тэрыторыі Расеі, Беларусі і Казахстана, Менск разлічвае на поўную адмену расейскіх экспартных пошлінаў на нафту з гэтай даты.

Нафта з'яўляецца адзіным таварам ва ўзаемным гандлі Беларусі і Расеі, у дачыненні да якога РФ ужывае экспартныя пошліны.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках