28 снежня 2024, Субота, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ператрус у кватэры віцебскага журналіста Сяргея Серабро

5

Пра гэта паведаміла жонка рэдактара сайта «Народные новости Витебска». З ім сувязі зараз няма, мабільны тэлефон адключаны.

Жонка Сяргея Серабро распавяла, што ёй патэлефанавала гаспадыня кватэры, якую яны здымаюць, якая паведаміла пра званок з міліцыі. Жанчыну папярэдзілі, што збіраюцца забраць яе з працы, каб яна адчыніла кватэру. Што менавіта збіраюцца шукаць супрацоўнікі міліцыі гаспадыня не сказала, перадае «Радыё Свабода».

Калегі Сяргея не выключаюць, што ператрус у кватэры звязаны з справай Сяргея Каваленкі, які 7 студзеня на вачах у соцень мінакоў вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на галоўнай навагодняй ёлцы Віцебска.

Сяргей Серабро фатаграфаваў і як сцяг быў вывешаны, і як яго здымалі супрацоўнікі МНС. Быў затрыманы. Міліцыянты хацелі паглядзець ягоныя фотаздымкі, але па тэхнічных прычынах зрабіць гэтага не ўдалося. Тым самым вечарам 7 студзеня фотаздымкі рэдактара сайта «Народныя навіны Віцебска» Сяргея Серабро шырока распаўсюдзіліся ў Інтэрнэце, былі апублікаваныя і на сайце charter97.org.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках