26 снежня 2024, Чацвер, 21:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы не вераць, што ўлады адменяць «палітычныя» артыкулы КК

Беларускі Мінюст заяўляе пра верагоднасць трансфармацыі адказнасці ў артыкуле 193-1 Крымінальнага кодэкса, але не збіраецца скасоўваць яго цалкам.

Праваабаронцы настойваюць на поўнай і безагаворачнай адмене артыкула 193-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі, які прадугледжвае адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Пра гэта 24 верасня на брыфінгу, прысвечаным становішчу грамадскіх арганізацый, заявіў праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

«Мы па-ранейшаму лічым, што гэты артыкул не адпавядае ні Канстытуцыі Беларусі, якая гарантуе права на свабоду сходаў, ні міжнародным прававым актам, у прыватнасці Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, ратыфікаванаму Беларуссю», — заявіў Стэфановіч.

Паводле словаў Стэфановіча, зарэгістраванае ў Чэхіі грамадскае аб’яднанне «Грамадзянская Беларусь» нядаўна атрымала ліст за подпісам намесніка міністра юстыцыі Беларусі Ігара Тушынскага, дзе паведамляецца, што Мінюст вывучае магчымасць карэктыроўкі артыкула 193-1. «У прыватнасці, там гаворыцца, што плануецца замяніць крымінальную адказнасць на адміністрацыйную», — паведаміў Стэфановіч.

Аднак пры гэтым праваабаронца адзначыў, што ў старым адміністрацыйным кодэксе быў артыкул 167-10, які прадугледжваў адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі ў выглядзе ад штрафу да адміністрацыйнага арышту на 15 сутак.

«У дадзенай сітуацыі не можа ісці гаворка пра трансфармацыю адказнасці ў артыкуле 193-1. Гэты артыкул усё роўна будзе парушаць Канстытуцыю. Хаця б таму, што ён прадугледжвае адказнасць незалежна ад шкоды ад такой дзейнасці. Для нас непрымальная любая адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, калі яна не наносіць шкоду грамадзянам Беларусі», — заявіў Стэфановіч.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках