27 снежня 2024, Пятніца, 10:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гадзіннік Лукашэнкі даражэй за гадзіннік Абамы ў 52 разы (Фота)

168
Гадзіннік Лукашэнкі даражэй за гадзіннік Абамы ў 52 разы (Фота)

Сфатаграфаваць гадзіннік беларускага кіраўніка журналісты змаглі падчас яго нядаўняга візіту ў Літву.

Фатаграфіі гадзінніка беларускага кіраўніка былі апублікаваныя ў блогу toxaby.

Як піша блогер malishevsky, на правай руцэ Аляксандра Лукашэнкі надзеты швейцарскі гадзіннік Patek Philippe Calatrava 5120j, які каштуе амаль 17 тысячаў даляраў ці 11 тысячаў еўра.

Такія ж «бюджэтныя» гадзіннікі фірмы Patek Philippe у прэм'ер-міністра Расеі Уладзіміра Пуціна і мэра Масквы Юрыя Лужкова.

Два месяца таму блогер drugoi разгледзеў гадзіннік прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі Барака Абамы. У Абамы гадзіннік Jorg Gray 6500 Chronograph (на сайце так і пазначана, што гэта прэзідэнцкая гадзіннікавая кампанія) за... 325 даляраў. Нулі не страчаныя, не. Па падліках сайта www.charter97.org, гадзіннік прэзідэнта ЗША танней за гадзіннік Лукашэнкі амаль у 52 разы!

Напісаць каментар 168

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках