27 лiстапада 2024, Серада, 17:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Эйндховене - акцыя памяці зніклых беларусаў

16 верасня ў галандскім Эйндховене па ініцыятыве грамадзянскага аб'яднання "Мы памятаем" пройдзе акцыя, прымеркаваная да 10-ай гадавіны з дня знікнення палітыка Віктара Ганчара і бізнэсмэна Анатоля Красоўскага.

У межах акцыі адбудзецца ўшанаванне памяці зніклых (каля дрэваў, пасаджаных год таму ў памяць пра зніклых), паказ дакументальнага фільма "Урок беларускай мовы", мастацкая выстава праекту "Show your hope", дэбаты з удзелам Валерыі Красоўскай, Вольгі Стужынскай ("Офіс за дэмакратычную Беларусь"), Сабіны Звірс ("Міжнародная амністыя") і Андрыеты Номенсен (звяз прафсаюзаў "FNV Mondiaal"), паведамляе "Радыё Свабода".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках